epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Пожня

Яшчэ сняжком

Зямлю не замяло,

Ды халадком дыхнулі ўжо

Абшары.

Над пожняй хвоя,

Быццам памяло,

Гайдаецца і размятае хмары.

 

А сонца,

Нахіліўшы галаву,

Ваду ляніва цягне з сотаў пожні,

І сняць лугі ўжо

Новую траву,

І новую лістоту —

Гай парожні.

* * *