epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Пра свята

Святкуем ўсё часцей

Мы розныя дні ўрачыста:

Дзень абароны дзяцей,

Дзень спорту і Дзень чэкіста...

Планета — людскі інтэрнат,

Рад за тваіх жыхароў я:

У ліку чырвоных дат

Адзначан і Дзень здароўя.

Ажно гудзе ў галаве —

Грыміць пад фанфары ўрачыстыя

Вокліч:

— Няхай жыве

На свеце паветра чыстае!

Лозунгі,

слаўце жэньшэнь

Ды малако кароўе!

Як гэта мала — дзень...

Дайце мне век здароўя!