epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Раптам чырвоным..."

Раптам чырвоным

Зялёнае стане —

І хвалявання

Схаваць я не ў стане.

 

Свеціцца, свеціцца клён

Ля аконца:

Чорная ножка —

Алае сонца.

 

Дом мой асветлены

Дзіўнай лампадаю.

Лісце іскрынкамі

Падае, падае.

 

Перад заходам

Святла свайго столькі

Ты аддаеш

Да апошняе долькі.

 

Клён, не згарай,

Пасвяці мне хоць трошку:

Сонца чырвонае —

Чорная ножка.

* * *