epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Разбуджу

Спіць у сасне

Каніфоль для смыка.

Ёй бы, нарэшце, прачнуцца пара

Чуецца мне:

— Тапара! тапара!

Іменем музыкі просіць рука.

Дрэмле мураўка і дыхае ледзь

Пад пеляной,

што скавала зямлю.

Што ж, калі сонца стамілася грэць,

Снег цеплынёю сваёй растаплю.

Вып'е няўтольная спёка расу.

Зляжа самлелая рунь без дажджу...

Хмару, як грушу,

тады патрасу,

Лівень і гром навальнічны збуджу!

Вырву з абдымкаў ліпучага сну

Я ўсё жывое —

мне па плячу.

Толькі сварлівую цешчу адну

Аж да палудня будзіць не хачу...