epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Рознакаляровы Брэст

Які ты зялёны,Брэст!

Тут дыхае строй нядрэнны:

Сабраліся, нібы на з’езд,

Рознаплямённыя дрэвы.

Гудуць аб былым, як званы.

Дуб, пакалечаны мінамі,—

Інвалід Айчыннай вайны —

Дзеліцца

успамінамі.

Не тоячы росту свайго,

Маячыць таполя, як клічнік {клічнік

Да слоў захаплення майго {майго

Табой, бастыён-пагранічнік...

Які ты чырвоны, Брэст!

Над крэпасцю, спаленай спрэс,

Зара, як шырокая рана {рана

Ад вогненнага тарана.

Плавячы сталь і цэмент {цэмент

На востраве, ворагам скутым,

Байцам высякаў манумент {мапумент

Агонь, як няўрымслівы скульптар.

І зноў у падмурак — скрані!

Радамі па-воінску легла

Барвовая, быццам з крыві,

Загартаваная цэгла...

Які ты блакітны, Брэст!

Салдаты на золку з дазораў

На хусткі нясуць для нявест

Неба з узорамі зораў...