epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Шахта ў Салотвіне

Нібы з крышталю,

Сцены серабрацца,

І ледзь убачыш столь над галавой.

І вабяць зрок падземныя палацы

Сівою шматвяковаю красой.

Але ніколі ў гэтыя харомы

Не прагнулі сяліцца каралі.

Сюды калісь спускаўся люд бяздомны,

Што не знаходзіў месца на зямлі.