epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Самы высокі будынак у свеце..."

Самы высокі будынак у свеце

Той, што не ўзведзены,

Самая лепшая сцежка,

Якая няходжана,

Самая смачная вішня,

Якая не з’едзена,

Самае звонкае слова

Яшчэ не народжана —

Вось найвялікшая сіла,

Што сэрцамі рухае.

Ну, а інакш

Амярцвела б у момант жыццё,

Захлынуўшыся скрухаю.