epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Санаторый

Ля возера,

На дне даліны,

Свой шпіль узняўшы аж да зор,

Палац, спавіты зелянінай,

Стаіць, нібы вяршыня гор.

 

Сюды курортнікі з паўсвета

І ўлетку едуць і ўзіму.

Была ж калісь вяршыня гэта

Даступна графу аднаму.

 

Маўчаць Карпаты задумённа,

На схілах слухаюць лясы

Не ўздыхі графаў ці баронаў,

А моў братэрскіх галасы,

 

Якія тут, ля горных высяў,

У гэтай дальняй старане,

У песню дружную спляліся,

Што несціхана ўдаль імкне.