epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Сцяг палка

Прад урачыстым строем сцяг палка

Нясе салдат — яшчэ зусім юнак.

Сто раз самлець гатова ўжо рука,

Ды пальцаў не расшчэміць ён, аднак.

 

Суцішыўшы дыханне нездарма,

Глядзяць салдаты,

Стаўшыя ў рады,—

Усе, хто ёсць,

І ўсе, каго няма,—

Хто затаіў дыханне назаўжды.