epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Сеяў зярняты..."

Сеяў зярняты ў зямлю —

Зоркі ў небе ўзышлі.

 

Кроіў бохан хлеба —

Сядзела вакол стала

Усё чалавецтва.

 

І таму паляцеў

У неба

Зорны здымаць ураджай.