epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Смакуюць на нюх..."

Смакуюць на нюх прыправу,

Хоць на стале роўнядзь...

Адны робяць справу,

Другія выгляд робяць.

 

Толькі б зіхцела аправа,

А сам партрэт — дробязь...

Адны робяць справу,

Другія выгляд робяць.

 

Ківаюць то ўлева, то ўправа,

Быццам заведзены робат...

Адны робяць справу,

Другія выгляд робяць.

 

Знойдуць, вядома, права,

Калі ўжо нешта ўгробяць...

Адны робяць справу,

Другія выгляд робяць.