epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Стартуеш у прыручаны зеніт...

Стартуеш у прыручаны зеніт,

Не толькі хлебам —

ты і небам сыт

Усё ў цябе:

і зоркі і зямля,

Якую ты ўжо аглядзеў здаля,

Нібы ўсявышні з вышыні нябёс:

Ах, як яе ты зараз перарос! —

Расчуліўся ад велічы свае,

Што перад цэлым светам паўстае,

Ажно з вачэй скацілася сляза:

Зямля, зямля — якая драбяза...

Адно рукой крані — і на спачын.

Наморшчыў лоб. Ты думаеш. Аб чым?