epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Сваёй тугой..."

Сваёй тугой не засмучу нікога.

Мой боль — са мной. І я аб ім маўчу.

З сябе цяжкую ношу на другога

Ў дарозе перакладваць не хачу.

 

А стане сэрцу радасна ізноўку,

Мне хочацца, каб ты была са мной,

Каб перадаць табе, мая сяброўка,

Хаця б іскрынку радасці сваёй.