epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Святло і гук

Дзякуй, школа, за азы навук.

Гэта ты за партай мне адкрыла,

Што святла дагнаць не можа гук,

Хоць і мае трапяткія крылы...

 

Але не пранік бы я ў закон,

Не спазнаў бы сэнс яго дакладны...

Ды адзін грымотны Цыцэрон

Мне на сходзе даў урок наглядны.

 

Трэслася, нібыта ад грамоў,

Зала, што кіпела поўнай чашай...

Адстаеш ты, гук пустых прамоў,

Ад святла вялікай праўды нашай.