epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Сысці мы паспеем..."

Сысці мы паспеем

парою любою.

Хай маршы аглухнуць,

Асыплюцца кветкі.

Давай, бесплацкартнае шчасце,

з табою

Згуляем у хованкі,

Як малалеткі,—

Пакуль мы гадамі яшчэ {яіпчэ

не прыбіты

Да быту,

Да ўтульнай кватэрнай арбіты...

Білет латарэйны —

білет на поезд!

Жылплошча вандроўніка

абсталявана:

Мой халадзільнік —

Паўночны полюс,

Чорнае мора —

мая ванна!