epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

У букавых лясах

У букавых лясах

Стаіць нямая ціша:

Не чуцен птушак спеў і вецярок не дыша.

 

Ступі — і пад нагой

Зашэпчуць скаргу лісці,

Што восень іх страсла з галін на дол калісьці.

 

А дрэвы тут ствалы ўзнялі да гэткіх высяў,

Што вецці з сінявой нябеснаю спляліся.

Нам добры цень дае

З ліствы шацёр бясконцы.

Ён толькі дзе-нідзе прышыт праменнем сонца.

 

У букавых лясах

Стаіць нямая ціша,

Мы пах гаючы п’ём —

Лясным паветрам дышам.

І хоць вачам маім усё тут незнаёма,

А дыхаць лёгка так,

Як у бацькоўскім доме.