epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Уцякаў гаспадар..."

Уцякаў гаспадар

З уласнага кабінета

У агульны пакой падначаленых,

Як у сховішча,—

Ад папяровай асады

Скаргаў і просьбаў,

Ад рабскай ліслівасці,

Што засяляла

Паверхі яго паліц,

Паверхі яго душы,

Пагражаючы выцесніць

Гаспадара самога...

Уцякаў гаспадар

Ад улады —

Да людзей, да іх спагады.

Ах, каму б паплакацца ў журбе?

Можа, трапіць па прыём

Да самога сябе?