epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Вада і бераг

У пошуме тваім,

у пырсках белых —

то стогн глухі,

то ціхае ныццё.

Скажы, вада,

чаму свой родны бераг

і точыш, і грызеш усё жыццё?

Адкуль бярэ ён цвёрдасць і цярплівасць,

каб утаймоўваць нораў твой круты?

Што без яго абдымкаў

значыш ты,

сляпая і бяздумная вірлівасць?