epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Вячэра

Захлынуўся ветру плач надрыўны...

Падпаліўшы раптам сэрца мне,

Чыркнула запалкай у акне

Знічка ці знішчальнік рэактыўны.

На стале даўно астыла кава:

І бурчыць, і лаецца ласкава,

Губы надзімаючы, злуецца

Жонка,

што мяне не дазавецца.

І не бачыць,

як рукою порсткаю

Я рассунуў свайго дома сцены

І надзеў навін апошніх порцыю

На відэлец радыёантэны.

* * *