epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Вы адкуль?.."

— Вы адкуль?

— Мы — ад куль.

Мы — з вайны.

Мы — званы.

Мы — дамы.

Мы — дымы.

Каміны.

Камяні.

Стукае боль у грудзі,

Ваўчыцай завея вые.

Ходзяць па свеце людзі,

Нібы званы жывыя.

 

Бухаюць зноўку і зноўку

У спёку, у дождж, у замець,

Торгае за вяроўку

Памяць.

— Мы — званы.

Мы — з вайны.