epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Выплавіць хацелі..."

Выплавіць хацелі з медзі золата,

Зерне мары нецярплівай...

Дзе яно?

Жорнамі стагоддзяў перамолата,

Ветрам часу па зямлі развеяна.

 

Я гукаю

З болем чалавечым:

Вы не там, алхімікі,

Шукалі...

Апяразаных сярэднявеччам,

Вас не мары —

Сцежкі ашукалі.

 

Адкрываю вам свае падлікі:

Залатымі стануць рэчы тыя,

Да якіх,

як самы цуд вялікі,

Дакрануцца

Рукі залатыя.

* * *