epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

З думкай аб табе

Выйду жыта жаць і адчуваю,

Быццам нехта мне дапамагае.

Адпачыць прылягу ўвечар дома —

Мроіцца мне воблік твой знаёмы...

Я жыву заўжды адной табою,

Нават думкай аб табе сагрэт.

Але ўсё ж няпраўда, што сабою

Ты мне засланіла цэлы свет.

Можа, як ніхто, нідзе, ніколі

Чую я, калі з табой іду,

Над ракою кожны шорах голля,

Што глядзіцца ў ясную ваду.

Хмарыцца,

А ў нас перад вачыма

Паўстаюць такія далячыні,

Што, расшыты зорамі,

Яны

Толькі закаханаму відны.

З думкай аб табе, што сэрцу міла,

Мне лягчэй пракладваць плугам след.

Цаліну ўздымаць...

Не засланіла,

А адкрыла ты мне цэлы свет!