epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

З выпадку свята

На стале віно з выпадку свята,

І гасцей змяшчае ледзьве хата.

Толькі, дружа, твой бакал пусты.

Гарнітур, які нядаўна ты

На палучку першую прыпас,

Спісаны на тры гады ў запас.

Тры гады ні ўвечар і ні ў ранне

Ты не выйдзеш к любай на спатканне.

Ты пакінуў дом, сяброў па школе,

Ты —

Каб закаханыя жылі

Без разлук, пасля якіх ніколі

Не бывае стрэчы на зямлі...

Пільна я прыглядваюся ў далі

І не зводжу зроку ні на міг

З тых, што столькі радасцей укралі

У мяне і ў дружбакоў маіх.

І пакуль з-за мора — брэх шалёны,

Не здыму я з плеч сваіх пагоны.

І сягоння я

З выпадку свята

Не спяшу прылегчы адпачыць,

Я прачышчу ствол у аўтамата —

Хай блішчыць!