epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Зімовы эцюд

Трэск марозны ў цішыні

Як выбух.

Кожны дзень малюе нездарма

Лісце пальмаў на аконных шыбах

Наша летуценніца-зіма.

 

Як вуголлі, з Афрыкі студэнты

Экзатычна чыркаюць аб лёд.

З посвітам сшывае кантыненты

Срэбная іголка —

Самалёт.

 

Вуллем пчаліным крама з ранку —

Соты сонцаў свецяцца з акон.

Мараканскі пакаштуй лімон —

І адразу ўбачыш Касабланку...

* * *