epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Аб Леніне вялікім

Трывогай ціхаю, як даляў пераклікі,

Звіняць акорды струн без назвы, без імя,—

Яны пяюць аб Леніне вялікім,

Як пад яго ступою расцвіла зямля.

 

То поўняй дум яны набухнуць аж да краю,

Як пройдуць па душы бадзячыя гады,

То сурмай баявой, трывожнаю зайграюць:

«Каб жыў цяпер вялікі правадыр...»

 

Так лірнік песенны пахіліць свае думы

І заглыбіцца ў быт далёкі і глухі,

І ловіць, як у сне, аддаленыя шумы

Лясоў і ніў, дзе сцелюцца шляхі.

 

А думы бачаць даль, і сэрца кажа: Ленін!

Бо з нетраў цёмных, з-за сляпых акон

Ён за сабой павёў да шчасця пакаленні

Цяперашніх і будучых вякоў.

 

І сыпнуцца ад струн гарачыя праменні,

І пойдуць маршам сніць аб долі залатой,

Якую ўсім навек прынёс вялікі Ленін,

Якой не аддамо нікому нізашто!