epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Армія Чырвоная

На шляхі зялёныя

Йшла непераможная

Армія Чырвоная

Путы рваць вяльможныя.

 

І плылі пад сцягамі

Песні прамяністыя:

Роднымі прасцягамі

Ехалі танкісты.

 

Цераз боры шумныя,

Рубяжы крывавыя

Слалі мнагадумныя

Весткі волі слаўныя.

 

Беларусь Заходняя

Расцвіла праменнямі,

Беларусь народная

Зашумела песнямі.

 

Сілы накіпеўшыя,

Сілы гартаваныя

Паліліся песнямі,

Воляй раскаванымі.

 

Бацька прыгарунены

Усміхнуўся сонечна,

І маршчыны сумныя

Прамянелі горача.

 

І слязамі радасці

Маці абрасілася,

І ў забітай старасці

Сэрца маладзілася.

 

А дзяўчына любая,

Прыгажуня спеўная,

Йшла вясельнай дружбаю,

Птушкай перапеўнаю.

 

А хлапцы адважныя

Йшлі атрадам з песнямі,—

Ўсе віталі радасна

Армію прадвесную.

 

Помні, брат вызволены,

Верасень семнаццаты:

Быў ты абяздолены,

Стаў ты найбагацейшы.

 

Дык красуй, прыгожая,

Армія Чырвоная,

Ты — непераможная

Армія народная!