epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Час

Час! Не прыходзь да мяне з лёгкім

поступам,

Абяцанкаю птушкі ў бары,

Бо на свеце жыве ціхім россыпам

Тое шчасце, што ўмее дарыць

Скарб падзей, веры скарб і магутную

Недзе ў пошуме людскім красу,

Што змывае ў паходзе пакутную

Перажыткаў людскіх паласу.

 

Часу крок — цяжкі крок і няўрымслівы

Ад малюткіх да волатных сіл.

Ён узброен сусветнымі мыслямі —

Шчасцем-дарывам, хто б ні прасіў.

 

Заклік часу мы чуем нястомлены —

Кожны дзень нам ісці і хацець —

Разбіваць ланцугі паняволеных

І ў Сусвеце зарой харашэць.