epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Дваццаць адзін (У музеі Леніна ў Празе чэшскай)

Сталы і крэслы без змены стаяць,

Быццам кажуць, што людзі выйшлі,

Што вернуцца зараз, каб зноў распачаць

Каванне марксісцкай мыслі.

 

У Расіі рэакцыя, чорная ноч,

Ліквідатары кажуць: «Даволі!»

А тут у дыскусіі кожны ахвоч

Слухаць ленінскай волі.

 

І там, дзе столік упоперак стаў

Для канферэнцыі цэнтра ідэйнага,

За ім я ўбачыў, адразу пазнаў

Жывога, простага Леніна.

 

Ён пацірае сакратаўскі лоб,

У будучыню глядзіць...

Іх там у Празе ў пакоі было

З Леніным — дваццаць адзін.

 

Мы пахіляем галовы ў цішы

Над форумам спраў нятленных

І адносім з сабою ў нашай душы

Вобраз жывога Леніна.