epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Дзяўчынка

Куды ж ты ідзеш у сірочай задуме,

Як казка лясное глушы?

Вядуць цябе ўдаль карагодныя шумы

Праз бору магутнага шыр.

 

Ідзеш, азіраешся ўсё палахліва,

Не бойся — ніхто не кране,

Дзяды нашы з ўнукамі страхі на нівах

За вас перажылі раней.

 

Ідзі, мая зорка, дарогай лясною,

Хай казка з табою плыве,

Мільгнуцца, як даўняй сірочай вясною,

Мне босыя ножкі твае.