epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

«Я маю сонцы два...»

Я маю сопцы два.

Адно святлом хвалюе,

У працы творчай дня

Яно мяне цалуе.

 

Другое сонца маю —

Ў надзеі тут і там

Ў ім шчасця я шукаю —

Яго цалую сам.