epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Якубу Коласу

Здаецца, чуў цябе у полі

Яшчэ маленькім пастушком,

Сярод бярозаў і таполяў

У песнях ранку над лужком.

 

Ішоў жыццёваю дарогай

І гэты скарб у сэрцы нёс

Сярод маны, няпраўды многай,

Чым так багаты быў наш лёс.

 

У вёсках цёмных і галодных,

Дзе панавала слота, гразь,

У бунце і жальбе народнай

Мы сустракаліся не раз.

 

Твае задумы над старонкай

Даўно шляхамі праляглі —

У шуме ніў, у ранках звонкіх,

У сказах роднае зямлі.