epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Ён і самалёт

Прасторы неба... Неабсяжнасць...

Ён і самалёт ляцяць...

Паведаць хочуць свету радасць

І толькі радасці страчаць.

 

Сваёй адзінае планеты

Занесці хочуць спеўны шум

У неабсяжныя сусветы,

У далячынь, у вечнасць дум.