epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Калумбы

«Зямля! Зямля!» — няшчасныя гукнулі,

І тут жа шчасце абняло усіх,

Ужо ніхто у хваляў не прасіў

Хоць трошкі літасці, каб іх не праглынулі...

 

І да зямлі прысталі, аб якой не чулі,—

Да новае, нязнанае красы.

Гасцінна кожны ў шчасці закусіў

Пры тым агні, дзе ноччу не заснулі.

 

Вось так і вы, што першыя ў Сусвет

Паплывяце бязмежным зорным шляхам

Да неспазнаных сонечных планет...

 

І там, рулюючы без страху,

Вы першыя Зямлі прывет

Перадасце мо людзям, а мо птахам...