epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Кліч свабоднай зямлі

Новы час завітаў на прасторы краіны,

Каб дарогаю быць для вялікіх падзей,

Каб у ім кожны крок, подых кожнай часіны

Быў даспелай красою ў задумах людзей.

 

Мы у працы мацуем сваю перамогу,

Каб вялікіх здзяйсненняў ярчэла зара.

Для узлёту душы нам адкрыты дарогі,

Для вялікай работы настала пара.

 

Не стамляйся ў паходзе, маё пакаленне,

Хай натхняе цябе кліч свабоднай зямлі,

Кліч сусветны і вечны, што выгукнуў Ленін,

Каб у цемры й няволі нідзе не жылі!