epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Кветкі

Латышскія кветкі... І ты у калёрах.

Суровая сціпласць, усмешка ў вачах,

І ціхаю шчырасцю вочы гавораць

Аб нашых мінулых і сённяшніх днях.

 

Кветкі паднесла, раскошныя кветкі,

І я ўжо не чую, што шумна вакол,

Бо нехта па сэрцы мне гладзіць прыветны

Пад сонцам у бляску срабрыстых вянкоў.

 

Цябе я душою сваёй пазнаю,

Як роўную долю сваю...