epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Латышскія стралкі

Латышскія стралкі стаялі на пастах,

Закамянелыя, як з мармуру скульптуры,—

Па ўсёй Расіі люта палымнелі буры

І заравам у небе калыхалі сцяг.

 

Той слаўны эшалон... ён непрыкметна стаў

Між эшалонаў іншых, шэра-бурых,

З вінтоўкамі на тамбурах панурых

Латышскія стралкі застылі на пастах.

 

Яны учора йшлі ў калонах штурмавых

Супроць Юдзеніча ў нястрымным наступленні,

І кожны з іх — нязломны, баявы —

Сягоння стаў на варце ў захапленні,

 

Што будзе жыць народа рулявы...—

Ў тым поездзе ў Маскву спяшаўся Ленін...