epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Маяк

Ты, партыя, для ўсіх маяк,

Высокі, горды і агністы,

Яго не засланіць ніяк

Шалёным штормам, дням імглістым,

Ні бурам восені імжыстай,

Ні хмарам — чорным груганам,

Бо ты — маяк, ты свеціш нам!

 

Ты асвятліла даль вякоў,

Ты азарыла шыр зямную —

Ты там, дзе шолах каласоў,

Дзе плынь жыцця заўжды віруе,

Дзе ў звоне молата гартуем

Свабоду, шчасце, дружбу, мір.

Ты, партыя,— наш правадыр!

 

Працоўны свет заўсёды рад

Напіцца з ленінскай крыніцы:

Дзе Ленінград, дзе Валгаград,

Дзе светлы шум Масквы-сталіцы —

Святло вялікае бруіцца

І палымнее над зямлёй

Зямной нязгаснаю красой.