epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Манмартр

З Манмартра ўвесь, увесь Парыж,

Ад самых ад ускраін,

Сцелецца да нашых ног...

Вядома, з гэтае гары

Некалі, ужо даўно,

Пушкі камунараў

Давалі ядрам свой разбег,

І ад тых удараў

Каваўся так у барацьбе

Нязнаны, новы свет...

 

І я напружана гляджу

На шэрыя абрысы,

Каб які хоць трохі след

Знайсці тых даўніх рысаў...

 

Якое ж бачым утрапенне —

Няшчасця прыгавор —

Мастацкае зіхценне —

На гэтай вось гары сабор

Святога, кажуць, сэрца —

Каму на аглупенне

Стаіць і хоць бы што?

Відаць, што ўсім бязверцам

Каранне надышло.

 

А ноччу на Манмартры

Побач ля сабора —

Хто чаго тут варты?

Шумяць катлом вар’яцкім

Садома і Гамора.

Балаганчыкі,

Папойкі,

Жабракі

І вандроўныя мастакі.

 

Багема тут, багема там —

Напісана плакатам,

Што можа нават і Хрыста

Прыцягнуць без шатаў —

Ў вузкіх штанах, пад гальштукам,

З бародкай па-мастацку,

Святое сэрца наступам

Абліюць па-брацку.

Будзе падыгрываць скрыпач,

Вандруючы, вядома,

І Хрыстос не пойдзе спаць

Да святога дома.

Задрэмле смутак на гары

Ў світальным змроку,

І да вячэрняе зары

Багема стуліць вока...