epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Маўзалей

Асцярожна ідзі, чалавек,

І схілі галаву ў цішы змроку,

Глянь на думу закрытых павек

І глядзі, не спускай свайго зроку.

 

Ты пачуеш: ідуць праз вякі...

Ўсё ідуць і ідуць пакаленні,

Ўюць сардэчнай любові вянкі...

Гэта ж спіць... неўміручы спіць Ленін...

 

Ленін спіць... Ён жывы... Ленін вечны!

Бо за ім расквітнеліся далі,

Ў прах затоптан прыгнёт чалавечы,

І на варце мы, мужныя, сталі.

 

Асцярожна ідзі, чалавек...

Хай у цішы хвіліны замлеюць

Пры святле ад заснуўшых павек,

Што дрыжыць на сцяне Маўзалея.