epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

«Пад зорным карагодам...»

Пад зорным карагодам

Спеў льецца без канца:

«Нішто не загародзіць

Дарогу малайца!»

 

Ўжо ноч задумай лёгкай

Лягла на паплавы,

Байцы пайшлі далёка

Ў маўчанні баявым.

 

Гітары песні-зыкі...

Нашто ж прыгожа так?

Нашто у марах ціхіх

Гарыць ва ўсіх душа?

 

За хараство Краіны

Пайшлі байцы на бой,

За радасці Айчыны,

Сагрэтыя душой.

 

А песня ў карагодзе

Дрыжыць услед байцам:

«Нішто не загародзіць

Дарогу малайцам!»