epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Першы май

Першы май сабірае мільёны

Па крывавых дарогах-шляхах,

Запаляе агонь у грудзях

І гуртуе палкі, батальёны.

 

Першы май б’е на бітву трывогі

З дзікім, чорным, ліхім груганом,

Што, скаваўшы народы ярмом,

Людаедствам запоўніў дарогі.

 

І размах баявых пераклікаў

Рэхам громкім, як хваля, гудзе,—

Мы куём перамогу штодзень

Нашай маці — Айчыне вялікай!

 

Знаем мы — прашумяць аблакамі

Нашы дні — баявыя труды,

Будзе свята і ў нас, і тады

Першы май прамянець будзе з намі.

 

Слухай сэрцам, як весткі ляцяць,

Аж з далёкай Масквы палымнеюць,

Там пры строгай цішы Маўзалея

Клятвай вернасці сэрцы гараць.