epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Першы снег

Снег пушысты, бадзёры, крамяны

Ціхай беллю празрыстаю лёг,

Дрэвы, хаты ахутаў, рахманы,

І застыў на шырокіх палёх.

 

Першы снег — гэта сэрцу навіна,

Гэта — раны прыкрыла зямля,

Гэта — з жартам прабегла дзяўчына,

Смех пры студні і скрып жураўля...