epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Пошумы

Ціха калышуцца нівы палоскі —

Гэта размовы маёй роднай вёскі.

Гутараць свету аб сонцы-світанні

І заціхаюць у зорным змярканні.

 

Дыхаюць людзям цяплом асалоды,

Дарам здабытай жыццёвай свабоды,

Ёю вясёлыя цешацца дзеткі

І расцвітаюць, як шчасныя кветкі.

 

Ёю і я маладзею душою —

Дума жыве пераможнай красою

Плужнай зямлі і юнацтва паходняй —

Сілаю песеннай, сілай народнай.