epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Райніса струны...

1
2
3


1

Райніса струны, пявучыя струны

Сказ аб нядолі народнай вялі,—

Шляхам шырокім у свет мнагадумны

Заклікі ў сэрцы людскія плылі.

 

2

Струны звінелі з узгоркаў латгальскіх,

З глухіх пералескаў, блакітных азёр,

Сэрцы жывілі чароўнаю казкай,

Шлях пракладалі да сонца, да зор.

 

3

Райніса струны, грымучыя струны

Волатным рэхам будзілі ў глушы...

Разам з Купалам той голас садружны

Дораг і міл нашай братняй душы!