epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Сінія туманы

Санет

 

Застылі на дарогах сінія туманы,

І здзіўлена ўзыходзіць сонца над зямлёй,

Яно на росы траў, атуленых імглой,

Колерам вясёлкі упала на паляны.

 

Ўдыхаю пах зямлі, іду зачараваны,

А бунт яшчэ мацней шуміць ў маёй душы,

Што чую, як сляза закапала ў цішы

На мой ласкавы край, драпежнікам забраны...

 

О людзі! О зямля! Ўздымайце моц грудзей!

Хай знае вораг сілу нашае трывогі,

Хай ў памяці яму навекі стане дзень,

 

Дзень нашай страшнай помсты-перамогі,

Калі з слязою радасці у громах мы прыйдзем

І вернемся на родныя дарогі!