epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Залп «Аўроры»

Займалася Кастрычніка світанне,

Чырвонай паласой дрыжала на Няве,

І чула цішыня, як пад зарой плыве

«Аўрора»... затаіўшы грознае дыханне.

 

І свет стары прыціх, бы чуючы кананне...

Вось зараз загрыміць, маланкай ажыве

Прастор пад хмарамі, сігналам даль парве,

Узрушыць вуліцы і плошчы хваляваннем.

 

Пароль рабочым і салдатам дадзен...

Буржуазія стане на калені —

Палкі ўжо рушылі ў туманным Петраградзе,

А побач ходзяць, тулячыся, цені...

 

І грымнуў залп... Агністай праўдзе

Руку прасцёр натхнёны Ленін...