epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Зязюля

Кукуеш ты, здаецца, нам адвеку,

Крадком лятаючы ў задумлівых лясах,

Вясёлкаваю ранню чалавеку

У цішыні звініць твая краса.

 

І харашэе дом, і вуліца, і сад,

І ціхія дымы, што цягнуцца пад неба,

І кожны ўпотай невымоўна рад

Жыццю свайму, і хараству, і хлебу...

 

У чым жа твой сакрэт, лайдачніца, скажы?

Ты ўсіх чаруеш радасцю сустрэчнай,

Каб чалавек у струджанай душы

Пахарашэў, гадаючы пра вечнасць.

 

Ці ж для таго па гнёздах па чужых

Кідаеш дзетак часта ў небяспечнасць?