epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Зеленню шчаслівы

Зеленню шчаслівы,

Сонцам край уцешан.

Восенню маўклівай

Дагарае снежань.

 

Сонечнае мора

Лашчыць бераг ціхі,

І чутны з прастору

Хваль марскіх уздыхі.

 

У ліловай дымцы

Горы анямелі,

І з іх снежнай беллю

Хоча сонца зліцца.

 

О Каўказ, табою

Я не надзіўлюся.

Хоць нашу з сабою

Песні Беларусі!