З рускай — П. Шкулёва
Мы — кавалі, куём мы шчасце
Для ясных будучых часін.
Для нас не страшны бяда, напасці,
Да сонца клічам мы з нізін.
Звінім, куём мы безустання,
Імчацца іскры на ўвесь свет,
У сэрцах сеюць агні змагання,
Шлях асвятляюць да пабед.
Мы — кавалі, не знаем змогі,
Стагнаці нам няма калі,
К камуне слаўнай кладзём дарогі,—
Куём жыццё: мы — кавалі!
Дружней, званчэй грымі, наш молат,
Пад абцугамі гніся, сталь.
Сагрэем холад, насыцім голад
І развяселім смутны жаль.
[1928]