epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

Снежань

Ад Дзвіны да Прыпяці —

бела, бела,

Ад Дняпра да Нёмана —

снег і снег.

Свята сінім полазам

зранку зарыпела,

Тысячы аўтобусаў

пачалі свой бег.

 

Добры дзень, суседзі!

Будзем век сябрамі.

Добры дзень, суседкі!

Светлая зіма...

Нас усіх радзіма

у сям’ю сабрала,

Нават тых, адважных,

каго ўжо няма.

 

Брацкія імёны

злічыць не бяруся:

Кожная рэспубліка —

у сваёй красе.

А на абелісках

нашай Беларусі,

На суровых помніках

знойдзеш іх усе.

 

Вам паклон сардэчны,

воіны-паплечнікі,

З кім зямлю я родную

разам бараніў.

Слаўлю службу верную,

Слаўлю дружбу вечную!

Нарадзіў Кастрычнік нас,

снежань парадніў.

1972


1972

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан